Музей детского и народного творчества

Музей детского и народного творчества

 ГУО «Средняя школа №27 г.Бреста»

Г.Брест

Ул. Адамковская 58/1

Телефоны: 8-01650 31 15                                   

Email: school27@len.brest.by

Директор

ГУО «Средняя школа №27 г. Бреста»     Коцур Наталья Леонидовна                                            

 

Руководитель                        Рогович Светлана Николаевна

 

Дата открытия музея        14.02.2001 г. Приказ №33

 

Площадь                              55,1 кв.м

 

Количество предметов основного фонда    - 307

 

Совет музея

  1. Алексеюк Наталья Валерьевна -учитель белорусского языка и литературы.
  2. Кислюк Виктория Константиновна -учитель истории.
  3. Гринкевич Елена Николаевна - педагог-организатор.
  4. Ермишин Юрий -учащийся 10 «А» класса.
  5. Панков Илья - учащийся 10 «А» класса.
  6. Кривнюк София – учащаяся 7 «А» класса.
  7. Юрковская Полина - учащаяся 7 «А» класса.

 

Ответственнная за сохранность фондов музея и руководитель группы экскурсоводов - Рогович Светлана Николаевна, учитель белорусского языка и литературы.

Музей дзіцячай і народнай творчасці ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Брэста” расчыніў свае дзверы 14 лютага 2001 года. Задума стварыць музей узнікла ў першага дырэктара школы, Савенка Ніны Міхайлаўны, і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, Несцярук Тамары Іванаўны.

На базе музея праводзяцца ўрокі беларускай літаратуры, мастацтва, факультатыўныя заняткі, выставы, гасцёўні, паседжанні гурткоў.

Асноўная мэта дзейнасці музея:

* збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць  культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад беларусаў.

Задачы работы музея:

*даследаваць і захоўваць традыцыі і звычаі роднага краю;
*з мэтай аховы помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод вучняў;
*рыхтаваць экскурсаводаў;
*павышаць цікавасць да прафесіі музейнага работніка, экскурсававода, гісторыка.
 

 

 

  1. Экспазіцыя  “Прадметы побыту”

Прадстаўлены экспанаты, якімі карысталіся нашы продкі ў паўсядзённым жыцці (маслабойкі, сярпы, мянташкі, прасы –жалезныя і драўляныя, гліняны посуд, лапці, ашчэп і г.д.)

  1. Экспазіцыя  “Ткацтва”

У экспазіцыі расказваецца пра выраб тканіны на кроснах, якіх у нас, на жаль, няма (толькі фота), пра апрацоўку льну, пра калаўроты. Можна ўбачыць верацяно, чаўнок, бёрды, прасніцы, матавіла, трапала і г.д.

  1. Экспазіцыя  “Ручнікі”

Прадстаўлены вышытыя крыжыкам і гладдзю ручнікі, створаныя не толькі бабулямі і прабабулямі, але і вучнямі нашай школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў працоўнага навучання – Наздрын-Платніцкай Н. І. і Хохі Н.В.

Экспазіцыя расказвае і пра віды ручнікоў ( абрадавыя, ручнікі-ўціральнікі, ручнікі-набожнікі, наміткі) .

 

 

  1. Экспазіцыя  “ Дзіцячая творчасць”

У гэтым раздзеле можна ўбачыць усё тыя вырабы, якія былі створаны рукамі вучняў нашай школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў працоўнага навучання – Наздрын-Платніцкай Н. І. і Хохі Н. В. , выяўленчага мастацтва - Клуніна А. А., Малакоставай В. У., Ляшэвіч А. М. А гэта вырабы з гліны, з саломкі, з бісеру, з паперы; вышытыя карціны, аплікацыі і г.д.

  1. Экспазіцыя  “ Хатняя праца.Печ”

Расказваецца пра пячны інвентар (скавароднік, вілкі, лапату, дзяжу), пра выпяканне хлеба, пра чыгуны і г.д. Кожны наведвальнік пачуе і пра важнае месца і значэнне печкі ў кожнай хаце селяніна-працаўніка.

  1. Экспазіцыя “Ганчарства”

Прадстаўлены гліняны посуд, глазураваны і чорназадымлены, гліняныя цацкі (званочкі, свістулькі, баранчыкі), падсвечнікі.

  1. Экспазіцыя “Алімпійская Берасцейшчына”

Можна даведацца пра спартсменаў-землякоў, якія дасягнулі найбольшых вышынь.