Музей детского и народного творчества
ГУО «Средняя школа №27 г.Бреста»
Г.Брест
Ул. Адамковская 58/1
Телефоны: 8-0162 50 31 15
Email: school27@len.brest.by
Директор
ГУО «Средняя школа №27 г. Бреста» Коцур Наталья Леонидовна
Руководитель Рогович Светлана Николаевна
Дата открытия музея 14.02.2001 г. Приказ №33
Площадь 55,1 кв.м
Количество предметов основного фонда - 307
Совет музея
- Алексеюк Наталья Валерьевна -учитель белорусского языка и литературы.
- Кислюк Виктория Константиновна -учитель истории.
- Гринкевич Елена Николаевна - педагог-организатор.
- Ермишин Юрий -учащийся 10 «А» класса.
- Панков Илья - учащийся 10 «А» класса.
- Кривнюк София – учащаяся 7 «А» класса.
- Юрковская Полина - учащаяся 7 «А» класса.
Ответственнная за сохранность фондов музея и руководитель группы экскурсоводов - Рогович Светлана Николаевна, учитель белорусского языка и литературы.
Музей дзіцячай і народнай творчасці ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Брэста” расчыніў свае дзверы 14 лютага 2001 года. Задума стварыць музей узнікла ў першага дырэктара школы, Савенка Ніны Міхайлаўны, і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, Несцярук Тамары Іванаўны.
На базе музея праводзяцца ўрокі беларускай літаратуры, мастацтва, факультатыўныя заняткі, выставы, гасцёўні, паседжанні гурткоў.
Асноўная мэта дзейнасці музея:
* збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад беларусаў.
Задачы работы музея:
*даследаваць і захоўваць традыцыі і звычаі роднага краю;
*з мэтай аховы помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод вучняў;
*рыхтаваць экскурсаводаў;
*павышаць цікавасць да прафесіі музейнага работніка, экскурсававода, гісторыка.
- Экспазіцыя “Прадметы побыту”
Прадстаўлены экспанаты, якімі карысталіся нашы продкі ў паўсядзённым жыцці (маслабойкі, сярпы, мянташкі, прасы –жалезныя і драўляныя, гліняны посуд, лапці, ашчэп і г.д.)
- Экспазіцыя “Ткацтва”
У экспазіцыі расказваецца пра выраб тканіны на кроснах, якіх у нас, на жаль, няма (толькі фота), пра апрацоўку льну, пра калаўроты. Можна ўбачыць верацяно, чаўнок, бёрды, прасніцы, матавіла, трапала і г.д.
- Экспазіцыя “Ручнікі”
Прадстаўлены вышытыя крыжыкам і гладдзю ручнікі, створаныя не толькі бабулямі і прабабулямі, але і вучнямі нашай школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў працоўнага навучання – Наздрын-Платніцкай Н. І. і Хохі Н.В.
Экспазіцыя расказвае і пра віды ручнікоў ( абрадавыя, ручнікі-ўціральнікі, ручнікі-набожнікі, наміткі) .
- Экспазіцыя “ Дзіцячая творчасць”
У гэтым раздзеле можна ўбачыць усё тыя вырабы, якія былі створаны рукамі вучняў нашай школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў працоўнага навучання – Наздрын-Платніцкай Н. І. і Хохі Н. В. , выяўленчага мастацтва - Клуніна А. А., Малакоставай В. У., Ляшэвіч А. М. А гэта вырабы з гліны, з саломкі, з бісеру, з паперы; вышытыя карціны, аплікацыі і г.д.
- Экспазіцыя “ Хатняя праца.Печ”
Расказваецца пра пячны інвентар (скавароднік, вілкі, лапату, дзяжу), пра выпяканне хлеба, пра чыгуны і г.д. Кожны наведвальнік пачуе і пра важнае месца і значэнне печкі ў кожнай хаце селяніна-працаўніка.
- Экспазіцыя “Ганчарства”
Прадстаўлены гліняны посуд, глазураваны і чорназадымлены, гліняныя цацкі (званочкі, свістулькі, баранчыкі), падсвечнікі.
- Экспазіцыя “Алімпійская Берасцейшчына”
Можна даведацца пра спартсменаў-землякоў, якія дасягнулі найбольшых вышынь.